Анлайн-фестываль “Каляндарны сонцакруг” – Летні лонгмоб
Анлайн-фестываль “Каляндарны сонцакруг” (далей – Фестываль) праводзіцца з мэтай папулярызацыі беларускай народнай культуры ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі праз выкарыстанне сучасных сродкаў анлайн-камунікацыі.
Запрашаем да ўдзелу у Фестывалі фальклорныя калектывы з найменнем “народны“узорны”, са званнем “заслужаны”, фальклорныя калектывы (без наймення), майстры народнай творчасці ўстаноў культуры Рэспублікі Беларусь, майстры Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, майстры са статусам “Народны майстар”, афіцыйна зарэгістраваныя арганізацыі беларусаў замежжа, прадстаўнікі элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны
Фестываль праводзіцца на саронках сацыяльнай сеткі Інстаграм.
Летні лонгмоб пачынае сваю працу з 1 чэрвеня па 31 жніўня 2025 г.
Уключае творчую каляндарную акцыю:
🕊️Летнія абрады – лонгмоб #купаленька_ноч_маленька
Умовы ўдзелу.
Для ўдзелу фестывалі неабходна:
Фальклорным калектывам, калектывам, якія прадстаўляюць элементы НКС, калектывам дыяспар
🔺выканаць фрагмент музычнай фальклорна-абрадавай дзеі адпаведна пэўнай творчай каляндарнай акцыі (лонгмобу) і мастацкіх традыцый свайго рэгіёну і запісаць відэа дзеяння;
Майстрам народнай творчасці
🔺падрыхтаваць відэапрэзентацыю з майстар-класам і вырабам адпаведна пэўнай творчай каляндарнай акцыі (лонгмобу);
Агульна для ўсіх удзельнікаў
🔺 падзяліцца відэа на сацыяльных старонках;
🔺у публікацыі пад відэапостам АБАВЯЗКОВА дадаць хэштэгі адпаведна каляндарнага лонгмоба
🔺#купаленька_ноч_маленька #каляндарнысонцакруг
пазначыць дадзеныя ўдзельнікаў (назва ўстановы культуры, назва творчага калектыву, прозвішча імя, імя па бацьку кіраўніка калектыву, прозвішча імя, імя па бацьку майстра);
🔺падпісацца на старонкі ў Інстаграме Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур, Беларускага саюза майстроў народнай творчасці і адзначыць акаунты @bel_union_masters, @national.cultures
Удзельнікі летняга творчага лонгмобу атрымліваюць электронныя сертыфікаты ад арганізатара фестывалю, які можна будзе спампаваць з сайта Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур