У сучасным культурным жыцці краіны клубныя ўстановы застаюцца адным з асноўных сацыяльных інстытутаў, якія забяспечваюць захаванне, стварэнне і распаўсюджанне культурных каштоўнасцей, фарміруюць духоўныя патрэбы, ствараюць неабходныя ўмовы для сацыяльна-культурнай актыўнасці грамадзян, арганізацыі вольнага часу, павышаюць якасны ўзровень культурнага жыцця насельніцтва.
На студзень 2025 года ў рэспубліцы дзейнічае 2 211 устаноў культуры. За год сетка клубных устаноў скарацілася на 39 адзінак.
Праведзена 550 853 мерапрыемстваў, у тым ліку больш 143 832 мерапрыемстваў на платнай аснове. Колькасць наведванняў мерапрыемстваў 26 650 956, у тым ліку платных 5 861 391.
Творчую дзейнасць ажыццяўляе 16 603 клубных фарміраванняў, якія аб’ядноўваюць 182 473 удзельнікаў. У тым ліку 719 платных клубных фарміраванняў, якія аб’ядноўваюць 12 988 удзельнікаў.
У рэспубліцы дзейнічаюць непрафесійныя (аматарскія) калектывы мастацкай творчасці са званнем «народны» (1 316), «узорны» (305), «заслужаны» (57)