В Верхнім горадзе Мінска 6 верасня 2025 года ўрачыста адкрылі XV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур.
У межах мерапрыемства працавалі выстаўкі нацыянальна-культурных аб’яднанняў сталіцы: госці дэгуставалі стравы, удзельнічалі ў майстар-класах, спрабавалі пісаць імёны на розных мовах і прымяралі нацыянальныя касцюмы. Свае працы прадставілі і майстры народнай творчасці.
У канцэртнай праграме выступілі прадстаўнікі азербайджанскай, арабскай, аргенцінскай, армянскай, афганскай, башкірскай, грэчаскай, грузінскай, дагестанскай, яўрэйскай, індыйскай, казахскай, кітайскай, карэйскай, латышскай, малдаўскай, палесцінскай, польскай, ромскай, рускай, татарскай, туркменскай, украінскай, чувашскай і эстонскай культур.
30.09.2025
Фестываль нацыянальных культур