Фотарэпартаж фестываля “Вясновы букет” – фотопрактыкума “Пазітыў”

24 мая 2025 года ў Верхнім горадзе адбыўся XVI Рэспубліканскі фестываль-кірмаш народных мастацкіх рамёстваў. Адным з арганізатараў выступіў Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур. У свяце прынялі ўдзел больш за 300 народных майстроў з усіх куткоў краіны. І хоць ішоў дождж, ён не змог сапсаваць святочны настрой, які стваралі майстры сваімі творамі, і мастацкія калектывы, што выступалі на сцэне.

 

📸 Удзельнікі фотапрактыкума «Пазітыў» Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы г. Мінска пабывалі на фестывалі і падрыхтавалі своеасаблівы фотарэпартаж-справаздачу пра свята.

 

🗣️ «Мы пастараліся з дапамогай нашых работ перадаць святочны настрой удзельнікаў фестывалю і яго гасцей, шматгранную творчасць народных майстроў», — адзначылі ўдзельнікі фотапрактыкума.

 

🖼️ Выстава размешчана на двух пляцоўках: у Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур

(вул. Чычэрына, 19)

і ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы г. Мінска

(вул. В. Харужай, 16).

Дата

12.08.2025

Катэгорыя

Падзеі