Ансамбль карэйскага танца «Ариранг»

Ансамбль карэйскага танца «Ариранг» Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Асацыяцыя беларускіх карэйцаў” створаны ў 2007 г., мастацкі кіраўнік Вераніка Пак. Сёння калектыў працуе пры Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур, мастацкі кіраўнік Алена Дварэцкая. Калектыў выконвае традыцыйныя карэйскія танцы і грае на традыцыйных карэйскіх інструментах і на працягу многіх гадоў папулярызуе карэйскую культуру, выступаючы ў школах, гімназіях, каледжах, на святах горада, у прытулках, перад інвалідамі і ветэранамі. Гэта выхоўвае дух нацыянальнай згоды, талерантнасці і дружбы паміж народамі, наглядна дэманструючы, што карэйская нацыя адна з самых міралюбных, з паважлівым стаўленнем да іншых народаў, іх культуру і традыцыі.

Мастацкі калектыў асацыяцыі беларускіх карэйцаў – неаднаразовы дыпламант Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. Сярод узнагарод: спецыяльны дыплом ЮНЕСКА за развіццё нацыянальнай культуры, дыпломы фестываляў «Яднанне», «Сонечная птах», габрэйскага Ханукальнага фестывалю, узнагароды ад Мінгарвыканкама за актыўны ўдзел у розных гарадскіх святах  і святкаванні 940-годдзя сталіцы.

У год калектыў карэйскага танца «Арыранг» праводзіць больш за 30 канцэртаў. Калектыў не толькі выконвае карэйскія танцы. Іх канцэртныя праграмы насычаны танцамі, песнямі, гульнёй на барабанах. З канцэртнымі праграмамі калектыў выступаў у Літве, Латвіі, Украіне, Расіі.

Дата

26.08.2021

Катэгорыя

Калектывы цэнтра