Свята эстонскай культуры – 2019

У суботу 10 жніўня ў Верхнім горадзе (г. Мінск) прайшло Свята эстонскай культуры. Адкрыла свята, створанае намаганнямі дыпламатаў, культурна-асветніцкае грамадскае аб’яднанне «Эстонская абшчына “Ластаўка”», а таксама Рэспубліканскі цэнтра нацыянальных культур, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, пасол Эстоніі ў Рэспубліцы Беларусь Мерыке Какаеў.

На свяце выступілі духавы аркестр “Саксон” з  г. Пярну, камерны хор “Кунгла” з Вільяндскага павету, народны танцавальны калектыў “Каякас”, выканаўца народных песень Марко Матверэ, фальклорны калектыў “Лийсо”, моладзевы духавы аркестр і струнны аркестр з г. Хар’юмаа, а таксама жаночы танцавальны калектыў “Куу”.

У праграме свята таксама можна было ўбачыць выставы майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускага саюза майстроў народнай творчасці і наведаць майстар-клас па прыгатаванні рыбных страў эстонскай кухні.

Фота – Максім Гучак. Афіцыйны сайт Belarus.by

https://www.youtube.com/watch?v=kjAegSLRTYc&fbclid=IwAR0TPZVLHLBhES4EDOdN1C8RvzxiQbKogs7w33Vg9yevVv3DyRpiUaXNE1A

Дата

19.08.2019

Катэгорыя

Свята нацыянальных культур