XXVI Дзень беларускага пісьменства (г.Слонім, 31жніўня – 1верасня 2019 г.)

У Слоніме ў адным з самых старажытных гарадоў Беларусі 31 жніўня і 1 верасня прайшло святкаванне XXVI Дня беларускага пісьменства. Вялікую цікавасць гасцей фестывалю выклікала творчая праграма, якую прадставілі калектывы Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур: ансамбль беларускай песні “Вербіца”, вакальны гурт “Плайя” (малдаўская дыяспара Беларусі), фальклорны ансамбль украінскай песні і абраду “Ватра” і М.Кучук кіраўнік украінскага хору “Крыніца” (украінская дыяспара Беларусі), польскі хор “Маёвы квят” (польская дыяспара Беларусі), ансамбль інтэрнацыянальнай дружбы “Згода”. Таксама адбылася прэзентацыя кніжнага фонду Цэнтра. Былі прадстаўлены творы літаратуры больш за 25 нацыянальнасцяў

Дата

11.09.2019

Катэгорыя

Падзеі