Хор «Majowy Kwiat»
Як вынікае з назвы, група была сфарміравана ў маі 2015 г., першапачаткова створаная невялікім складам людзей, захопленых харавым спевам.
Хор «Majowy Kwiat» актыўна і дынамічна пачаў і сёння вядзе сваю работу ў сферы музычнай культуры, збліжэння беларускай і польскай культуры, распаўсюджвання польскай мовы і выхавання моладзі ў духу польскай традыцыі. Мастацкі кіраўнік і дырыжор хору – Лілія Сіманчук.
У канцы верасня 2015 г. была афіцыйна зарэгістравана Установа культуры «Хор “Majowy Kwiat”», заснавальнікам і дырэктарам якога быў прызначаны Аляксандр Шыманскі. Ім жа ён з’яўляецца і ў цяперашні час.
Склад хору – 20 чалавек.
У сваім рэпертуары хор мае класічныя, духоўныя творы, патрыятычныя, народныя і эстрадныя песні, выкананыя не толькі на польскай, але і на розных мовах свету.
На XIX фестывалі «Szparagowe Żniwa» у Тшцелі (Польшча) у чэрвені 2015 г. хор атрымаў Дыплом I ступені. На IV Фестывалі песень Ганны Герман «Ewrydyka» ў Мінск-Мазавецкім у верасні 2015 г. хор заняў I месца ў намінацыі «Групы». На XVIII Міжнародным фестывалі рэлігійнага мастацтва «Psallite Deo» у Kентах (Польшча) у кастрычніку таго ж года калектыў паспяхова выступіў і атрымаў Дыплом I ступені.
У 2015 г. калектыў прыняў удзел у XXII Міжнародным фестывалі калядных песень і пастаралей ў Бендзіне (Польшча), у XV «Фестывалі калядных калядак і пастараляў над Бугам» ва Улодаве (Польшча), а ў 2016 г. на Фестывалі «Międzynarodowe Spotkania z Folklorem “Muzyka Regionów”» у Лемборку (Польшча) атрымаў дыплом «З адзнакай». На V Фестывалі песень Ганны Герман «Ewrydyka» у Мінск-Мазавецкім (Польшча) у кастрычніку 2016 г. хор заняў I месца ў намінацыі «Групы». У кастрычніку 2016 г. у Беластоку (Польшча) хор атрымаў «Срэбны дыплом» у катэгорыі «Камерныя хоры» і быў адзначаны спецыяльным прызам – Кубкам, у намінацыі «За культуру гуку».
Хор паспяхова выступіў на IV Фестывалі калядных песень і пастараляў у студзені 2017 г. у Жэшуве (Польшча), заняўшы годнае месца сярод вялікай колькасці каманд, атрымаўшы «Бронзавы дыплом», у мае 2017 г. выступіў на Трэцім нацыянальным харавым конкурсе «Ars Longa» ў Познані (Польшча), узнагарода – «Brązowa Longa».
Хор «Majowy kwiat» прымае ўдзел у многіх фестывалях польскай культуры ў г. Мінску: «Jedność», «Festywal Piesni Patryatycznej», а таксама ў шматлікіх мерапрыемствах, якія праводзяцца ў рэгіёнах рэспублікі і ў сталіцы Беларусі.