Першы адборачны тур XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур прайшоў у Маларыце!

Першы адборачны тур XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур прайшоў у Маларыце!

18 кастрычніка 2025 года ў горадзе Маларыта адбыўся абласны тур Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур «Суквецце культур», які прайшоў ужо ў восьмы раз. Мерапрыемства сабрала прадстаўнікоў 13 нацыянальнасцей, што пражываюць у Брэсцкай вобласці, і стала яркай падзеяй у культурным жыцці рэгіёна.

 

Госці фестывалю змаглі атрымаць асалоду ад выставаў майстроў народнай творчасці і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а таксама прыняць удзел у выставах-дэгустацыях нацыянальных кухняў. Былі прадстаўлены стравы васьмі народаў: азербайджанскага, грэчаскага, грузінскага, казахстанскага, малдаўскага, польскага, рускага і ўкраінскага.

 

Галоўнай падзеяй дня стаў святочны канцэрт, у якім прынялі ўдзел творчыя калектывы і выканаўцы, што прадстаўлялі дзевяць культур: яўрэйскую, казахскую, казачую, кітайскую, малдаўскую, польскую, рускую, удмурцкую і ўкраінскую. Гледачы ўбачылі самабытныя нумары, якія адлюстроўваюць багацце і разнастайнасць этнічных традыцый.

 

Стартуючы ў Маларыце, адборачныя туры працягнуць сваё шэсце па Рэспубліцы, аб’ядноўваючы людзей праз мастацтва, традыцыі і ўзаемную павагу.