«Калядны квіз» прайшоў у Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур

21 снежня ў Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур прайшоў «Калядны квіз». Арганізатарам выступіла грамадскае аб’яднанне «Культурна-асветніцкае карэйскае таварыства „Арыранг“».

У гульні ўдзельнічалі этнічныя карэйцы і беларусы, якія вывучаюць карэйскую мову і культуру. Удзельнікі адказвалі на пытанні пра традыцыі і гісторыю Карэі, а таксама правяралі веды мовы.