Творчая стажыроўка-2019

Творчая стажыроўка для кіраўнікоў замежных беларускіх непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці на базе арганізацый культуры і ўстаноў адукацыі ў сферы культуры пройдзе з 7 па 13 красавіка 2019 года ў Мінску і Мінскай вобласці.

 

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур.