Аб заснаванні Прэміі на атрыманне вышэйшай адукацыі для невідушчых і слабавідушчых дзяцей

 

 

Дзяржаўная ўстанова культуры змешанага тыпу «Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур» падтрымала ініцыятыву юнай беларускай пісьменніцы Сафіі Ворса і філіяла Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўіверсітэта у г. Мінску аб заснаванні Прэміі на атрыманне вышэйшай адукацыі для невідушчых і слабавідушчых дзяцей.

Штогадовая прэмія будзе даваць магчымасць маладым людзям з паталогіяй зроку атрымаць вышэйшую адукацыю па спецыяльнасцях Юрыспрудэнцыя, Псіхалогія, Менеджмент або Сацыяльная праца.

Сафія Ворса – беларуская пісьменніца, якая з’яўляецца аўтарам кніг для падлеткаў. Пераможца многіх міжнародных літаратурных конкурсаў. Эсэ аўтара друкуюцца ў літаратурных часопісах Рэспублікі Беларусь, Балгарыі, Расіі, Японіі, Літвы і Польшчы. Яна з’яўляецца лаўрэатам прэміі «Чалавек безбар’ернага асяроддзя – 2019» за кнігу «Горад сляпых скрыжаванняў».