08
жнів
Свята эстонскай культуры
10 жніўня 2019 года з 12.00 да 23.00 на тэрыторыі Верхняга горада (г. Мінск, пл.Свабоды) пройдзе
«Свята эстонскай культуры».
Арганізатары свята: Мінгарвыканкам, Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур,
культурна-асветніцкае грамадскае аб’яднанне «Эстонская абшчына «Ластаўка»»,
пры падтрымцы Пасольства Эстонскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.
Партнёры мерапрыемства: кампанія «Вендрлоо Веод» і Марыка Парк (Эстонія).
У праграме свята:
(Дзённая праграма)
- выступы прафесійных і аматарскіх творчых калектываў з Эстонскай Рэспублікі: камерны хор «Кунгла» (Вільяндскі павет), моладзевы духавы аркестр Хар’юмаа і струнны аркестр Хар’юмаа (Хар’юскі павет), духавы аркестр «Саксон» (г. Пярну), фальклорны ансамбль «Лійсо» ( г. Талін), жаночы танцавальны калектыў «Куу» (Пярнускага павет), народны танцавальны калектыў «Каякас» (г. Пярну);
- выступы індывідуальных выканаўцаў з Эстонскай Рэспублікі: Марка Матверэ (г. Талін), Тармо Ээспэрэ (Г. Талін), Маргус Луур (г. Пярну);
- выстава майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускага саюза майстроў народнай творчасці;
- майстар-клас па прыгатаванню рыбных страў эстонскай кухні;
- прэзентацыя транспартнай кампаніі «Lux Express».
(Вячэрняя праграма з 20.30 да 23.00)
- выступленне духавога аркестра «Саксон» (г. Пярну);
- выступы Марка Матверэ і Тармо Ээспэрэ.
Кантакты:
+375 29 6371615 – старшыня культурна-асветніцкага грамадскага аб’яднання
«Эстонская абшчына “Ластаўка”» Олівер Манглус;
+375 44 7300430 – дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Вольга Антоненка.
Будзем рады бачыць вас!