«Омские белорусы» на фестывалі нацыянальных культур «Шматнацыянальны Омск. Нацыянальны тэатр ў танцы»
У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню горада, у Омску прайшоў фестываль нацыянальных культур «Шматнацыянальны Омск. Нацыянальны тэатр у танцы», у якім прыняла ўдзел рэгіянальная грамадская арганізацыя «Мясцовая беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія “Омские белорусы”».
Каларытна і шматгранна было аформлена «беларускае падвор’е», дзе народныя майстры прадставілі свае работы:
Кайгародава Тамара – вышыванкі, вышытыя крыжыкам і бісерам карціны;
Балантаева Таццяна – лялькі-абярэгі і вырабы ў тэхніцы абрэзкавага шыцця;
Безгачава Іраіда – абярэгі і сувеніры, плеценыя з рагозу.
Мэру горада Фадзінай Аксане старшынёй арганізацыі Аўчарэнка Аленай у дар была паднесена лялька-абярэг, зробленая рукамі народных майстрых.
У праграме фестывалю таксама былі прадстаўлены выступленні сольных выканаўцаў «Мясцовай беларускай нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Омские белорусы”»:
Бызавай Любові, Малахава Уладзіміра, Пазняк Людмілы, Слушаева Сяргея.