ПРЭС-РЭЛІЗ творчай стажыроўкі кіраўнікоў замежных беларускіх аматарскіх калектываў
У адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай «Культура Беларусі» на 2016 – 2020 гады дзяржаўная ўстанова культуры змешанага тыпу «Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур» у рамках культурнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і краінамі замежжа з 20 па 26 кастрычніка 2019 года праводзіць чарговую творчую стажыроўку кіраўнікоў замежных беларускіх непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці на базе арганізацый культуры і ўстаноў адукацыі ў сферы культуры, прафесійных калектывааў мастацкай творчасці Беларусі.
У гэты раз у стажыроўцы прымуць удзел 20 прадстаўнікоў з Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, Эстоніі. З улікам вялікай запатрабаванасці з 2018 года Цэнтр стаў праводзіць па дзве творчыя стажыроўкі штогод.
Лекцыйныя і практычныя заняткі (майстар-класы) па самых разнастайных відах творчасці, культуры, мастацтву правядуць спецыялісты з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча, Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур.
22 кастрычніка ў Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце культуры і мастацтваў у межах праграмы стажыроўкі адбудзецца Міжнародны семінар кіраўнікоў калектываў мастацкай творчасці «Прэзентацыя беларускай нацыянальнай культуры ў краінах замежжа», у якім прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства культуры, БДУКіМ, Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур, беларусы замежжа і спецыялісты абласных цэнтраў народнай творчасці Беларусі.
24 кастрычніка адбудзецца выезд у арганізацыі культуры Валожынскага раёна Мінскай вобласці, дзе пройдуць майстар-класы мясцовых кіраўнікоў творчых калектываў у Ракаўскім цэнтры народнай творчасці, Івянецкім музеі традыцыйнай культуры.
Запрашаем прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі на мерапрыемствы творчай стажыроўкі згодна прадстаўленай праграмы (дадаецца).
Кантактныя асобы для атрымання дадатковай інфармацыі:
Антоненка Вольга Вітальеўна, дырэктар дзяржаўнай установы культуры змешанага тыпу «Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур» (+375172900407, +375447300403);
Лозка Алесь Юр’евіч, начальнік аддзела народнай творчасці дзяржаўнай установы культуры змешанага тыпу «Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур» (+375173344694, +375297785698).