19
жнів
Вынікі конкурсу праектаў зборнікаў рэпертуарных нотных выданняў для калектываў мастацкай творчасці
На навукова-метадычнай радзе Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур падведзены вынікі творчага конкурсу праектаў зборнікаў рэпертуарных нотных выданняў для калектываў мастацкай творчасці, у якім разглядаліся 12 работ. Зацверджаны да выдання наступныя праекты:
- «Спяваем разам з “Бяседай”» – Леанід Захлеўны, мастацкі кіраўнік Заслужанага ансамбля народнай музыкі «Бяседа», народны артыст Беларусі;
- «Беларусь – мая песня» – Мікалай Галаўнёў, самадзейны кампазітар з Віцебска.
Згодна з планам зборнікі мяркуецца выпусціць у верасні 2020 года.