Другі выпуск праекта “Традыцыйны строй” (аўтэнтычны касцюм вёсак Хаціслаў, Гвозніца і Збураж Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці)

Выйшаў другі выпуск праекта “Традыцыйны строй”, першай анлайн-энцыклапедыі аўтэнтычных традыцыйных строяў Беларусі, якая рэалізуецца ўстановай “ЭтнаТрадыцыя” сумесна з Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

 

У відэа можна пабачыць, як апраналіся беларускі, якія жылі ў вёсках Хаціслаў, Гвозніца і Збураж Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці, даведацца як называюцца дэталі касцюма і наўпрост атрымаць эстэтычнае задавальненне ад неймавернага хараства традыцыйнага строя.