Рэспубліканскі семінар “Выкарыстанне творчага рэсурсу аматарскіх клубных фарміраванняў і калектываў у сацыякультурнай дзейнасці рэгіёна. Арганізацыя масавых мерапрыемстваў як аснова захавання нацыянальных культурных традыцый”
Дзяржаўная ўстанова культуры змешанага тыпу “Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур” сумесна з Галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама 3-4 лютага 2022 года на базе ўстаноў культуры Мозырскага і Петрыкаўскага раёнаў Гомельскай вобласці арганізавалі Рэспубліканскі семінар работнікаў культуры “Выкарыстанне творчага рэсурсу аматарскіх клубных фарміраванняў і калектываў у сацыякультурнай дзейнасці рэгіёна. Арганізацыя масавых мерапрыемстваў як аснова захавання нацыянальных культурных традыцый”.
Мэта правядзення рэспубліканскіх семінараў – гэта дэманстрацыя лепшых здабыткаў кожнай вобласці ў розных накірунках дзейнасці клубных устаноў. Наша Беларусь багатая на культурныя традыцыі. Кожнаму рэгіёну ёсць чым падзяліцца, так і работнікам культуры, якія прыехалі на Гомельшчыну была магчымасць павезці з сабой новыя ідэі і ўкараніць іх у практыку.
У першы дзень семінара, які адкрылі начальнік аддзела культурна-асветнай работы Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама Анастасія Вітальеўна Лысенка і начальнік аддзела народнай творчасці Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Святлана Валянцінаўна Каржук. Былі абмеркаваны прыярытэтныя накірункі дзейнасці арганізацый культуры ў Год гістарычнай памяці.
Вопытам работы падзяліліся дырэктар установы “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці” Наталля Дзмітрыеўна Сафрановіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ірына Яфімаўна Міронычава, а таксама кіраўнікі ўстаноў, якія наведалі ўдзельнікі семінара. Прыемна ўразілі Цэнтр цыркавога мастацтва “Арэна”, Мозырскі драматычны тэатр, палац культуры Мозырскага нафтаперапрацоўчага завода, гарадскі палац культуры, эколага-культурны цэнтр. Уразілі не толькі добрай матэрыяльнай базай, але і даволі высокім ўзроўнем калектываў.
Другі дзень семінара быў не меньш насычаным. Удзельнікі наведалі музей прыроды Нацыянальнага парка “Прыпяцкі”, Петрыкаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці, пазнаёміліся з аматарскімі калектывамі Петрыкаўскага раёна, прынялі ўдзел разам з народным ансамблем народнай музыкі і танца “Лявоніха” і ўзорным ансамблем танца “Верасок” у майстар-класе па танцу, пабывалі на адкрытай пляцоўцы, дзе праводзіцца міжнародны фестываль “Зов Полесья”. Неабходна адзначыць, што ў Гомельскай вобласці ў кожным раёне арганізуецца сваё рэгіянальнае мерапрыемства (ад раеннага да міжнароднага), свой брэнд.
Работнікі арганізацый культуры – гэта каардынатары культурнага развіцця рэгіёнаў, якія забяспечваюць устойліваю падтрымку народнай творчасці. Улічваючы, што 2022 год у Садружнасці Незалежных дзяржаў абвешчаны годам народнай творчасці, можна спадзявацца, што правядзенне такіх семінараў станоўча паўплывае на падтрымку і развіццё народнай творчасці.