19 сакавіка адбыўся канцэрт “Вясновы вальс культур”
19 сакавіка ў Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур адбыўся канцэрт “Вясновы вальс культур”, прысвечаны вясновым святам народаў свету. На сцэне выступілі творчыя калектывы розных нацыянальна-культурных аб’яднанняў, якія падзяліліся традыцыямі сваіх культур праз музыку, танцы і мастацтва.
Асаблівасцю канцэрта стала тое, што акцэнт быў зроблены на вясновых святах, якія сімвалізуюць абнаўленне прыроды і пачатак новага жыццёвага цыкла. Вядучымі былі расказаны гісторыі святаў, раскрыты іх значэння і традыцыі, што дазволіла гледачам глыбей пазнаёміцца з разнастайнасцю сусветных культур.
Канцэрт “Вясновы вальс культур” на базе Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур стаў не толькі святам песні і танца, але і месцам, дзе розныя культуры сустрэліся, каб абмяняцца вопытам і натхненнем. Гледачы пакідалі мерапрыемства з усмешкамі на тварах, напоўненыя станоўчымі эмоцыямі і новымі ведамі.
фотаздымкі Мікалая Лінніка: