24 красавіка ў Нацыянальным гістарыка-культурным музеі-запаведніку “Нясвіж” адбыўся семінар па аховы працы

24 красавіка ў Нацыянальным гістарыка-культурным музеі-запаведніку “Нясвіж” адбыўся семінар “Забеспячэнне выканання мерапрыемстваў па рэалізацыі задачы 4 “паляпшэнне ўмоў і аховы працы” Дзяржаўнай праграмы “рынок працы і садзейнічанне занятасці на 2021-2025 гг.” у арганізацыях сферы культуры”, з мэтай павышэння ролі і якасці работы кіраўнікоў, спецыялістаў, упаўнаважаных службовых асоб па ахове працы ўстаноў сферы культуры. У семінары прынялі ўдзел супрацоўнікі Цэнтра.

 

Асноўнымі тэмамі семінара сталі:

 

  • Інфармацыя аб выкананай рабоце Міністэрства культуры ў сферы аховы працы за 2024 год.
  • Новыя змены ў заканадаўстве аб ахове працы ў Рэспубліцы Беларусь.
  • Грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства аб ахове працы.
  • Статыстыка траўматызму на працоўным месцы і меры прафілактыкі.
  • Меры пажарнай бяспекі ў установах культуры.
  • Праграма дзейнасці нацыянальнай сеткі “Здаровыя гарады і пасёлкі”.