11
чэрв
10 чэрвеня 2025 года ў Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Дню Расіі
10 чэрвеня 2025 года ў Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Дню Расіі, які сабраў аматараў рускай культуры.
На сцэне выступіў Народны хор рускай песні імя А. Нікіцінай, а таксама пераможцы і ўдзельнікі I Гарадскога вакальнага конкурсу «Россия в сердце моём». Праграма ўключала выступленні запрошаных артыстаў, якія дабавілі канцэрту разнастайнасці.
Сярод гледачоў былі прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь, прадстаўнікі СМІ і культурнай супольнасці.
Мерапрыемства падкрэсліла значнасць сяброўства і культурных сувязей паміж народамі.