Тыдзень нулявога траўматызму ў Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур

У рамках канцэпцыі нулявога траўматызму «Vision Zero» у Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур з 21 па 27 красавіка прайшоў Тыдзень нулявога траўматызму. Мэта мерапрыемства — павышэнне культуры бяспекі працы і прафілактыка вытворчага траўматызму.