17
ліп
Вішнёвы фестываль пройдзе 18–19 ліпеня ў г. Глыбокае
Запрашаем Вас наведаць міжнароднае свята «Вішнёвы фестываль» 18–19 ліпеня 2025 года ў г. Глыбокае.
У рамках фестывалю прадугледжана насычаная праграма:
- выставачныя экспазіцыі і прэзентацыі;
- этна-вечарынка і тэматычныя сустрэчы;
- інтэрактыўныя конкурсы і квэсты;
- арыгінальнае шоу «Вішнёвае вяселле»;
- відовішчны забег слімакоў;
- работа гандлёвых і рамесных пляцовак.
🎶 У культурнай частцы фестывалю выступяць творчыя калектывы Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур,
а таксама госці з Латвіі — ансамбль «Завіруха» Екабпілскага беларускага аб’яднання «Спатканне».
Месца правядзення: г. Глыбокае, Віцебская вобласць
📅 Даты: 18–19 ліпеня 2025 года.