Віншуем з 22-годдзем Нацыянальны культурны цэнтр беларусаў Зауралля “Бацькаўшчына”!

17 ліпеня 2003 года ў г. Курган Расійскай Федэрацыі сваю дзейнасць распачала Курганская грамадская арганізацыя «Нацыянальны культурны цэнтр беларусаў Зауралля “Бацькаўшчына”». Ініцыятарам стварэння гэтай арганізацыі стала Людміла Урванцава, якая і па цяперашні час займае пасаду  стыршыні. Узнікненне аб’яднання было звязана з неабходнасцю захавання нацыянальнай беларускай культуры, падтрымкі і кансалідацыі беларусаў Курганскай вобласці.

 

Пад кіраўніцтвам Людмілы Урванцавай Курганская грамадская арганізацыя праводзіць культурна-асветніцкія і пошукава-экспедыцыйныя мерапрыемства з мэтай прапаганды беларускай культуры, мовы, абрадаў і побыту этнічных беларусаў, якія пражываюць у Курганскай вобласці. На аснове экспедыцыйных звестак публікуюцца навукова-папулярныя выданні, праводзяцца лекцыі і прэзентацыі.

 

Пры грамадскім аб’яднанні арганізоўваюцца мерапрыемствы прымеркаваныя да дзяржаўных і народных беларускіх святаў. Штогод “Бацькаўшчына” праводзіць Дзень нацыянальнай культуры ў розных гарадах Курганскай вобласці, а таксама арганізуя беларускія падворкі ў рамках розных свят і фестываляў.

 

Калектыў Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур жадае вам  далейшых творчых поспехаў і цікавых праектаў!