Ансамбль «Лянок» прадставіў беларускую культуру на фестывалі ў Эстоніі

26–27 ліпеня ансамбль «Лянок» беларускага таварыства «Лёс» прыняў удзел у XXIV Міжнародным фестывалі нацыянальных культур «Мультыкультурны Пярну», які праходзіў у горадзе Пярну (Эстонія).

 

У мерапрыемстве ўдзельнічалі 38 калектываў з Літвы, Латвіі і Эстоніі. Ансамбль «Лянок» годна прадставіў беларускую культуру, паказаўшы яе багацце і самабытнасць на міжнароднай сцэне.