Фестываль «Дзве ракі» прайшоў 8-9 жніўня ў Докшыцах!
8 і 9 жніўня ў Докшыцах прайшоў маштабны культурны фестываль, прымеркаваны да знакавай даты — 618-годдзя горада. Свята сабрала сотні ўдзельнікаў і гледачоў, аб’яднала беларускія і расійскія творчыя калектывы і стала сапраўдным трыумфам дружбы, мастацтва і сямейных традыцый.
9 жніўня Докшыцы ператварыліся ў месца яркага тэатралізаванага шэсця «Дзве ракі збіраюць сяброў», у якім таксама прынялі ўдзел творчыя калектывы Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур. Калоны прайшлі ад Гарадскога цэнтра культуры да вытоку Бярэзіны, суправаджаючыся песнямі, танцамі і народнымі строямі.
Для ахвотнікаў актыўнага адпачынку былі арганізаваны конкурсы, майстар-класы і спартыўныя спаборніцтвы.
А творчыя калектывы Цэнтра падарылі жыхарам і гасцям Докшыцкага раёна незабыўныя эмоцыі сваімі яркімі выступленнямі!