Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур запрашае на ўрачыстае адкрыццё XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур
«Фестываль — гэта не проста свята.
Гэта прастора,
дзе кожная культура гучыць яскрава
і свабодна, а кожны чалавек
адчувае сябе часткай вялікай
і дружнай супольнасці».
6 верасня 2025 года ў Верхнім горадзе г. Мінска (пл. Свабоды, 23а) стартуе адно з самых яскравых і значных культурных падзей краіны — урачыстае адкрыццё XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, які аб’ядноўвае прадстаўнікоў больш як 30 нацыянальнасцяў, што пражываюць на тэрыторыі Беларусі.
Мэта фестывалю — умацаванне міжнацыянальнай згоды, захаванне культурнай самабытнасці і развіццё творчага патэнцыялу нацыянальных супольнасцяў. У мерапрыемствах прымаюць удзел як беларускія, так і замежныя студэнты, прадстаўнікі нацыянальна-культурных аб’яднанняў, грамадскія арганізацыі і госці з-за мяжы.
Фестываль, які праводзіцца з 1996 года, стаў сімвалам сяброўства, адзінства і павагі да культурнай разнастайнасці. Яго этапнасць — ад раённых да абласных мерапрыемстваў — завяршыцца грандыёзнай фінальнай праграмай у сталіцы фестывалю, горадзе Гродна.
У межах мерапрыемства будуць арганізаваны выставачныя экспазіцыі нацыянальна-культурных грамадскіх аб’яднанняў г. Мінска. Тут можна будзе пазнаёміцца з нацыянальнай культурай дыяспар, што пражываюць у Рэспубліцы Беларусь: пакаштаваць стравы розных краін, прыняць удзел у майстар-класах, прымерыць нацыянальныя строі, напісаць сваё імя на розных мовах. Таксама ў мерапрыемстве прымуць удзел беларускія майстры народных рамёстваў.
У канцэртнай праграме свята будзе прадстаўлена музычная культура прадстаўнікоў азербайджанскай, арабскай, аргентынскай, армянскай, афганскай, башкірскай, грэчаскай, грузінскай, дагестанскай, яўрэйскай, індыйскай, казахскай, кітайскай, карэйскай, латышскай, малдаўскай, палестынскай, польскай, ромскай, рускай, татарскай, туркменскай, украінскай, чувашскай і эстонскай культур.
Спецыяльны госць фестывалю — фальклорная група «Неево» (Санкт-Пецярбургскае таварыства эстонскай культуры).
Вядучыя канцэртнай праграмы — галоўны дырэктар Першага Нацыянальнага канала Беларускага радыёБелтэлерадыёкампаніі Максім Угляніца і Марыя Багатыр.
🕛 12.00 – 17.00 — канцэртная праграма, праца выставачнай экспазіцыі.
🕛 12.00 — афіцыйнае адкрыццё XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур з удзелам першага намесніка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Дзмітрыя Генадзьевіча Шляхціна, намесніка старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Андрэя Валер’евіча Стрыгельскага, Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандра Аляксеевіча Румака, старшыні Кансультатыўнага міжэтнічнага савета пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей Георгія Анушавановіча Егіазаряна.
Кантакты для сувязі: +375(17) 2708267, +375(17) 3959603 (Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур)