Конкурс дзіцячых малюнкаў “Сям’я вачыма дзяцей”

 

З 15 верасня па 7 кастрычніка Рэспубликанскі цэнтр нацыянальных культур праводзіць конкурс дзіцячай творчасці “Сям’я вачыма дзяцей”, прымеркаваны да Тыдня бацькоўскай любові.

 

Конкурс накіраваны на тое, каб натхніць дзяцей на разважанні пра сям’ю, любоў і клопат, а таксама даць ім магчымасць выказаць свае пачуцці праз творчасць. Запрашаем юных мастакоў падзяліцца сваім поглядам на самае важнае!

 

Да ўдзелу запрашаюцца дзеці ва ўзросце ад 6 да 14 гадоў.

 

Лепшыя працы будуць прадстаўлены на выставе, якая пройдзе з 13 кастрычніка па 31 кастрычніка (г. Мінск, вул. Чычэрэна 19).

 

Для ўдзелу неабходна запоўніць заяўку.

Падрабязная інфармацыя — у Палажэнні аб конкурсе.

 

анкета, приложение 1