У Крыме заснавана новая ўзнагарода — «Медаль Максіма Багдановіча»

У межах Фестывалю культур народаў Крыма, які адбыўся ў гасціннай Феадосіі, Рэгіянальная нацыянальна-культурная аўтаномія «Беларусы Крыма» абвясціла пра важную ініцыятыву — заснаванне ўласнай узнагароды: «Медаля Максіма Багдановіча».

 

 

Гэты медаль стане сімвалам прызнання ўкладу ў развіццё беларускай культуры на паўвостраве. Першая ўзнагарода была  ўручана старшыні беларускай супольнасці Крыма, аднаму з яе заснавальнікаў — Віктару Мікалаевічу Фомічу.

 

 

Акрамя цырымоніі ўзнагароджання, госці фестывалю змаглі пазнаёміцца з творчасцю майстроў беларускіх народных рамёстваў і атрымаць асалоду ад выступленняў нацыянальных калектываў, што прадстаўляюць культурную разнастайнасць Крыма.

 

Заснаванне медаля стала важным крокам у замацаванні культурнай самабытнасці і прызнанні заслуг тых, хто захоўвае і развівае беларускаю спадчыну на крымскай зямлі.