08
Каст
Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Татара-башкірская культурная спадчына «Чышма» арганізавала сустрэчу, прымеркаваную да Дня пажылых людзей
Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Татара-башкірская культурная спадчына «Чышма» правяло мерапрыемства, прымеркаванае да Дня пажылых людзей, у сценах Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур. Сустрэча сабрала ветэранаў аб’яднання, для якіх гэты дзень стаў нагодай для успамінаў і цёплых слоў удзячнасці.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся гандлёва-эканамічны прадстаўнік Рэспублікі Татарстан у Рэспубліцы Беларусь Ільгам Міннехановіч Кашапаў. Яго ўдзел стаў важным знакам увагі да старэйшага пакалення.
Арганізатары выказваюць шчырую падзяку Ільгаму Міннехановічу за падтрымку і садзейнічанне ў правядзенні мерапрыемства, якое прайшло ў душэўнай і сяброўскай атмасферы.