23 кастрычніка адбылося пасяджэнне Кансультатыўнага савета пры Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур

23 кастрычніка адбылося пасяджэнне Кансультатыўнага савета пры дзяржаўнай установе культуры змешанага тыпу «Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур». Падчас сустрэчы былі разгледжаны ключавыя пытанні, што датычацца развіцця міжнацыянальнага супрацоўніцтва і культурных ініцыятыў.

 

Падтрыманыя культурныя праекты:

  • Правядзенне адборачных тураў і фінальных мерапрыемстваў XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.
  • Удзел прадстаўнікоў і творчых калектываў нацыянальна-культурных грамадскіх аб’яднанняў (НКГА) ў XVIII Мінскім гарадскім фестывалі нацыянальных культур «Яднанне».
  • Новыя мерапрыемствы і канцэртныя праграмы грамадскіх аб’яднанняў у Цэнтры.
  • Планаванне дзейнасці НКГА на 2026 год.

 

 

Па выніках пасяджэння прынята рашэнне ўключыць у склад Савета выконваючую абавязкі старшыні грамадскага аб’яднання «Культурна-асветніцкая арганізацыя казахаў «Достар» Марыяну Сауленбекаўну Лысенка.

 

Пасяджэнне стала важным крокам у замацаванні культурнага дыялогу і падтрымцы нацыянальных ініцыятыў у Рэспубліцы Беларусь.