19 снежня 2019 года ў канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прайшоў святочны вечар, прысвечаны 25-годдзю Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур. У файе была разгорнута выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва беларускіх майстроў і прадстаўнікоў нацыянальных дыяспар, праводзіліся майстар-класы па ткацтву, разьбе па дрэве, салома- і лозапляценню, кераміцы і інш. Асобае месца ў ходзе мерапрыемства было ўдзелена прэзентацыі навукова-папулярнага выдання “Наш цэнтр. Наша гісторыя. Наша будучыня”.
Адбылася святочная канцэртная праграма. Дырэктар цэнтра В.Антоненка на працягу канцэрта знаёміла прысутных з гісторыяй установы, яе дасягненнямі, далейшымі планамі. Прагучалі віншаванні ад намесніка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Н.Карчэўскай і былі ўручаны ўзнагароды Міністэрства культуры. Адбылася цырымонія ўрачыстага гашэння маркіраванага канверта “25-годдзе Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур”.
10.01.2020
Падзеі