Адкрыццё XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур

17 снежня 2019 года ў палацы культуры ветэранаў у г.Мінску адбылося адкрыццё XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. Узнагароды Міністэрства культуры былі ўручаны В.Грышкевіч (намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур), А.Дрозд (начальнік аддзела па рабоце з нацыянальна-культурнымі грамадскімі аб’яднаннямі і грамадскімі аб’яднаннямі беларусаў замежжа), А.Валодчанка (кіраўнік фальклорнага ансамбля ўкраінскай песні і абраду “Ватра”), А.Дварэцкай (кіраўнік ансамбля карэйскага танца “Ариранг”), М.Кучук (кіраўнік народнага хору ўкраінскай песні “Криниця”). Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел творчыя калектывы Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур, салісты Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Яўгенія Крохіна  і Вялікага тэатра оперы і балета Мачыяма Такатошы, фокуснік-ілюзіяніст Арсэн Мелканян і іншыя.

 

Фота: Ю.Іваноў.

Дата

10.01.2020

Катэгорыя

Падзеі, Фестываль нацыянальных культур