Творчая стажыроўка кіраўнікоў замежных аматарскіх калектываў мастацкай творчасці (7–13 красавіка 2019 года)

Творчая стажыроўка кіраўнікоў замежных аматарскіх калектываў мастацкай творчасці (7–13 красавіка 2019 года)

Стажыроўка кіраўнікоў замежных аматарскіх калектываў мастацкай творчасці, арганізаваная Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур, адбылася з 7 па 13 красавіка 2019 года на базе арганізацый культуры і ўстаноў адукацыі, прафесійных калектываў мастацкай творчасці Беларусі згодна Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2016 – 2020 гг. (падпраграма «Беларусы ў свеце»). У ёй  бралі ўдзел 20 прадстаўнікоў з 10 краін свету: Арменіі (г. Ерэван), Італіі (г. Неапаль), Казахстана (г. Паўладар), Крыма (гг. Краснаперакопск, Феадосія), Латвіі (гг. Екабпілс, Дагда, Рэзекне), Літвы (гг. Вісагінас, Клайпеда), Польшчы  (гг. Беласток, Кляшчэлі),  Расіі (гг. Самара, Томск),  Узбекістана (г. Ташкент), Украіны (гг. Данецк, Мелітопаль) і Эстоніі (г. Талін).

Дата

23.04.2019

Катэгорыя

Падзеі, Творчыя стажыроўкі