Свята карэйскай культуры – 2019

3 жніўня 2019 года ў гістарычным сэрцы г. Мінска (Верхнім горадзе) прайшло Свята карэйскай культуры. Адкрыў урачыстасць Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь спадар Тхэ Чжун Ёль і начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталіна Рудзікава.

Сярод гараджан і гасцей сталіцы, якія прыйшлі на свята, шмат сямейных пар з дзецьмі, іншаземцаў і, вядома, моладзі.

У гэты дзень дыханне Азіі адчувалася ў кожным кутку Верхняга горада. Самабытныя традыцыі, чароўная музыка і, вядома, нацыянальная кухня. Вострая квашаная гародніна, падбадзёрваючыя напоі з імбіру і карыцы, пякучыя стравы з мяса – усё гэта можна было паспрабаваць на фудкорце.

На галоўнай сцэне канцэртнай залы “Верхні горад” выступалі артысты і харэаграфічныя калектывы.

Дзякуючы кампазіцыі Gangman Style, карэйская музыка – k-pop заваявала папулярнасць ва ўсім свеце. Новы музычны напрамак у літаральным сэнсе сцёр межы і выклікаў небывалую цікавасць да культуры і мовы гэтай краіны.

Дата

19.08.2019

Катэгорыя

Свята нацыянальных культур