Гарадскі фестываль нацыянальных культур “Яднанне” (30 лістапада 2019)

30 лістапада  ў Мінскім палацы культуры прайшоў Гарадскі фестываль нацыянальных культур “Яднанне”. Яго мэта: азнаямленне і захаванне самабытнай культуры народаў, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі, а таксама падтрымка творча адораных прадстаўнікоў нацыянальных культурных аб’яднанняў. Само па сабе мерапрыемства з’яўляецца  Мінскім адборачным турам  XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, які адбудзецца ў чэрвені 2020 года ў Гродна. На ім былі прадэманстраваны беларуская, азербайджанская, армянская, афганская, грузінская,  грэчаская, індыйская, іспанская, казахская, карэйская, кітайская, літоўская, малдаўская, палестынская, польская, руская, татара-башкірская, украінская, цыганская, чувашская і  яўрэйская культурныя праграмы.

Дата

05.12.2019

Катэгорыя

Падзеі