Выстаўка “Страницы дневника” (аўтар прац – Гадзірава Ганна Анфімаўна)

14 лістапада 2019 года ў выставачным павільёне “Буквіца” Храма-помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, выратаванню Айчыны нашай паслужыўшых адбылося адкрыццё выставы “Страницы дневника”, прымеркаванай да міжнароднага Дня інвалідаў. Аўтар выставачных работ – Гадзірава Ганна Анфімаўна (інвалід дзяцінства 2 групы апорна-рухальнага апарату), якая працуе ў жанры лірычнага пейзажа. У сваіх карцінах мастаку атрымліваецца спалучаць празрыстасць акварэлі і шчыльнасць жывапісу алеем. Карціны мастачкі – гэта паэтычны свет, перапляценне рамантызму і рэалізму. Выстаўка працягнецца да 23.12.2019 г.

Дата

21.11.2019

Катэгорыя

Выставы, Падзеі