Адкрыццё выставы «Не для забавы я складаю вершы…»

26 жніўня 2025 года ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбылося адкрыццё выставы «Не для забавы я складаю вершы…», падрыхтаванай з фондаў Дзяржаўнага гісторыка-культурнага і літаратурна-мемарыяльнага запаведніка-музея Абая «Жыдебай-Барылі».

 

Праект прымеркаваны да 180-годдзя з дня нараджэння Абая Кунанбаева (1845–1904) — выбітнага казахскага паэта, заснавальніка казахскай пісьмовай літаратуры і літаратурнай мовы, перакладчыка і кампазітара.

 

У адкрыцці выставы прысутнічалі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Цімур Жаксылыкаў і першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Шляхцін.

 

Таксама ў мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі нядаўна зарэгістраванага грамадскага аб’яднання «Культурна-асветніцкая арганізацыя казахаў «Достар». Выконваючая абавязкі старшыні аб’яднання «Достар» Марыянна Лысенка, вакалістка Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур, падарыла гледачам музычныя творы Абая Кунанбаева і прачытала яго вершы ў ўласным перакладзе.

 

Гэта выстава стала значнай культурнай падзеяй, якая падкрэсліла глыбіню яго творчай спадчыны і ўмацавала дыялог паміж беларускім і казахскім народамі праз філасофію, музыку і паэзію.