Адкрыццё фотавыстаўкі “Мілы сэрцу куточак Радзімы” Мікалая Міхайлавіча Лінніка

14 сакавіка ў Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур прайшло адкрыццё фотавыстаўкі Мікалая Міхайлавіча Лінніка “Мілы сэрцу куточак Радзімы”.
У выстаўцы адлюстравана жыццё аднаго з самых шматнацыянальных рэгіёнаў Беларусі – Валожыншчыны. Кожны здымак мае сваю асабістую гісторыю, напоўненую цяплом, настальгіяй і любоўю да сваіх родных мясцін. Асноўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства сталі члены фотапрактыкума “Пазітыў”, кіраўніком якога з’яўляецца Мікалай Міхайлавіч.

 

  

Аўтар фотаздымкаў Андрэй Качанаўскі