Вечар беларускай культуры ў Ліепаі
2 жніўня ў Беларускім доме горада Ліепая адбылося культурнае мерапрыемства, якое аб’яднала тры мастацкія формы — жывапіс, музыку і паэзію — дзеля сцвярджэння прыгажосці, душэўнай еднасці і гармоніі.
У цэнтры ўвагі — творчыя працы мастачкі Веры Філатавай. Яе карціны — гэта не проста мастацкія палотны, а глыбока асабістыя разважанні, адлюстраванне ўнутранага святла і прыгажосці навакольнага свету. Кожная лінія, кожны колер у яе творах — як паэтычны радок, як нота ў музычнай кампазіцыі.
Музычная частка праграмы была прадстаўлена жывым выкананнем класічных твораў, што сталі сапраўдным мостам паміж эпохамі. У канцэрце прынялі ўдзел:
Віяланчэль — Nils Goiževski, Клавішныя — Julia Gabalina, Вакал — Kate Lee.
Паэтычнае слова прагучала ў выкананні Вольгі Лужновай. Яе вершы надалі голас тым пачуццям, якія можна адчуць сэрцам.
Урачыстае адкрыццё мерапрыемства адбылося з выступлення ансамбля LBK «Mara» пад кіраўніцтвам В. Абатуравай. Песня «Бацькоўскі зруб» стала сімвалічным пачаткам вечара, напоўненага духоўнасцю і творчым натхненнем.