Заключны адборачны тур XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур прайшоў у Гродзенскай вобласці.

6 снежня ў горадзе Ліда адбыўся заключны адборачны тур XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. Мерапрыемства аб’яднала прадстаўнікоў пятнаццаці нацыянальнасцей, якія прадставілі гасцям багацце традыцый і культурную спадчыну.

Для ўдзельнікаў і гледачоў была арганізавана дэгустацыя нацыянальных страў, выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а кульмінацыяй праграмы стаў яркі святочны канцэрт.