Анлайн-фестываль “Каляндарны сонцакруг” – Веснавы лонгмоб
Анлайн-фестываль “Каляндарны сонцакруг” (далей Фестываль) праводзіцца з мэтай папулярызацыі беларускай народнай культуры ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі праз выкарыстанне сучасных сродкаў анлайн-камунікацыі.
Запрашаем да ўдзелу у Фестывалі фальклорныя калектывы з найменнем “народны“узорны”, са званнем “заслужаны”, фальклорныя калектывы (без наймення), майстры народнай творчасці ўстаноў культуры Рэспублікі Беларусь, майстры Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, майстры са статусам “Народны майстар”, афіцыйна зарэгістраваныя калектывы беларусаў замежжа і дыяспары, прадстаўнікі элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Фестываль праводзіцца на саронках сацыяльнай сеткі Інстаграм.
Аргазатары: Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур.
Веснавы лонгмоб пачынае сваю працу з 1 сакавіка па 31 мая 2025 г.
Уключае творчую каляндарную акцыю: Веснавыя абрады – лонгмоб #агу_вясна_агу_красна
Умовы ўдзелу.
Для ўдзелу фестывалі неабходна:
Фальклорным калектывам, калектывам, якія прадстаўляюць элементы НКС, калектывам дыяспар:
- выканаць фрагмент музычнай фальклорна-абрадавай дзеі адпаведна пэўнай творчай каляндарнай акцыі (лонгмобу) і мастацкіх традыцый свайго рэгіёну і запісаць відэа дзеяння;
Майстрам народнай творчасці:
- падрыхтаваць відэапрэзентацыю з майстар-класам і вырабам адпаведна пэўнай творчай каляндарнай акцыі (лонгмобу);
Агульна для ўсіх удзельнікаў:
- падзяліцца відэа на сацыяльных старонках;
- у публікацыі пад відэапостам АБАВЯЗКОВА дадаць хэштэгі адпаведна каляндарнага лонгмоба #агу_вясна_агу_красна #каляндарнысонцакруг,
- указаць дадзеныя ўдзельнікаў (назва ўстановы культуры, назва творчага калектыву, прозвішча імя, імя па бацьку кіраўніка калектыву, прозвішча імя,
імя па бацьку майстра); - падпісацца на старонкі ў Інстаграме Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур, Беларускага саюза майстроў народнай творчасці і адзначыць акаунты @bel_union_masters, @national.cultures
Удзельнікі веснавога творчага лонгмобу атрымліваюць электронныя сертыфікаты ад арганізатара фестывалю, які можна будзе спампаваць з сайта
Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур http://nationalcultures.by/
Найбольш актыўныя ўдзельнікі фестывалю, якія прынялі ўдзел у лонгмобах кожнай пары года, атрымліваюць дыпломы ад арганізатараў.