Калектывы Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур на “Вішнёвым фестывале”!

18–19 ліпеня 2025 года Глыбокае чарговы раз пацвердзіла свой статус «вішнёвай сталіцы» Беларусі — у горадзе прайшло Міжнароднае свята «Вішнёвы фестываль»!

 

Сярод мноства мерапрыемстваў асаблівую ўвагу прыцягнулі выступленні творчых калектываў нацыянальна-культурных грамадскіх аб’яднанняў Цэнтра, якія сталі сапраўдным упрыгажэннем фестывальнай праграмы.

 

З Арменіяй гледачоў пазнаёміў фальклорны ансамбль армянскага танца «Эрэбуні».

 

 

 З Індыяй — ансамбль індыйскага танца «Сапна»,

 

 

 з Карэяй — калектыў традыцыйнай карэйскай культуры «Арыранг».

 

 

Госці фестывалю змаглі атрымаць асалоду ад яркай палітры танцавальных нумароў і пазнаёміцца з традыцыйнай культурай народаў, што пражываюць у Беларусі.

 

Асобным госцем фестывалю стаў ансамбль беларускай песні «Завіруха» Екабпілскага беларускага таварыства «Спатканне» (Латвія, г. Екабпілс).

 

 

Цёплая атмасфера фестывалю спрыяла жывым зносінам і абуджала шчырую зацікаўленасць гасцей да культурнай разнастайнасці.

 

Міжнароднае свята «Вішнёвы фестываль» у г. Глыбокае стала яскравым праяўленнем сінтэзу традыцыйнай і сучаснай культуры, пацвярджаючы сваё званне брэндавага мерапрыемства рэспублікі.