Праграма візіту дэлегацыі актыву рэгіянальнай грамадскай арганізацыі «Нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Карэліі» у Рэспубліку Беларусь (9-14 лютага 2025г.)

У рамках рэалізацыі мерапрыемстваў падпраграмы «Беларусы ў свеце» Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2021-2025 гады дзяржаўная ўстанова культуры змешанага тыпу «Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур» з 9 па 14 лютага 2025 года арганізавала культурны візіт дэлегацыі актыву рэгіянальнай грамадскай арганізацыі «Нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Карэліі» (старшыня Барташэвіч С.У.) у г. Мінск і рэгіёны рэспублікі. Праграма мерапрыемстваў была накіравана на вывучэнне беларускай традыцыйнай культуры і гісторыі з мэтай іх далейшай папулярызацыі сярод беларусаў і іншых народаў, якія пражываюць у Рэспубліцы Карэлія.

Культурна-пазнавальная праграма для беларусаў Карэліі пачалася 10 лютага з наведвання Жлобінскага, Светлагорскага і Кастрычніцкага раёнаў Гомельскай вобласці. У Жлобінскім раёне адбылося наведванне мемарыяльнага комплексу «Дзецям – ахвярам вайны», дзе адбылася перадача Жлобінскаму гісторыка-краязнаўчаму музейнаму комплексу відэауспамінаў Аляксеевай У.Т. (мамы старшыні грамадскага аб’яднання беларусаў Карэліі С.Я. Барташэвіч), якая нарадзілася ў в. Лазаватка, Віцебскай вобласці, былой малалетняй вязніцы канцлагера Розвальд з 1944 па 1945 гады. У Светлагорскім раёне нашы суайчыннікі наведалі мемарыяльны комплекс «Ала» і памятны знак, прысвечаны аперацыі «Баграціён». Там адбылася перадача дакументальных матэрыялаў удзельнікаў аперацыі «Баграціён» Хусаінавай У.У. і Лявонавай А. І. (ураджэнак Беларусі і Расіі) у Светлагорскі краязнаўчы музей. У Кастрычніцкім раёне для беларусаў Карэліі прайшоў шэраг майстар-класаў па традыцыйных відах беларускіх рамёстваў, беларускім вакале, бытавых танцах і традыцыйнай нацыянальнай кухні.

11 лютага беларусы Карэліі наведалі «Камунарку» і «Скарбніцу», «Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы». Таксама ў гэты дзень у Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя «Супрацоўніцтва Беларусі з дыяспарамі. Сумесныя праекты з беларусамі Карэліі».

12 лютага ў крыпце Храма-помніка Усіх святых адбылася закладка капсулы з зямлёй з месцаў фінскіх канцлагераў на тэрыторыі Карэліі, дзе загінулі беларусы. Далей быў арганізаваны круглы стол з удзелам прадстаўнікоў Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, Беларускага Фонду міру, Беларускай асацыяцыі былых непаўналетніх вязняў фашызму, дзяржаўных устаноў культуры рэспублікі, СМІ.

13 лютага дэлегацыя наведала г.п. Мір і г. Нясвіж, дзе беларусы Карэліі пабывалі ў замкавым комплексе «Мір» і нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Нясвіж». Там яны пазнаёмілася з унікальнымі помнікамі нацыянальнай культуры.

14 лютага дэлегацыя беларусаў Карэліі пазнаёмілася з дзейнасцю факультэта эстэтычнага выхавання Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка, дзе для іх быліправедзены майстар-класы па традыцыйных беларускіх рамёствах.

.