Беларускае Купалле ў Башкартастане
Рэгіянальная грамадская арганізацыя «Беларусы Башкартастана», якая займаецца захаваннем і развіццём культуры і традыцый беларускага народа, сумесна з адміністрацыяй Іглінскага раёна Рэспублікі Башкартастан арганізавалі на беразе возера ў вёсцы Ленінскае традыцыйнае святкаванне Івана Купалы — аднаго з самых таямнічых славянскіх свят.
Гасцей вітаў Андрэй Юр’евіч Коннаў, першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Іглінскага раёна.
На свяце для ўсіх жадаючых працавалі тэматычныя пляцоўкі: «Купальскі вянок», «У лазні венікі — гаспадар», «Душысты чай у травніцы».
Тут праводзілі майстар-класы па пляценні вянкоў і венчыкаў, прыгатаванні беларускіх страў; Частавалі духмяным чаем і распавядалі пра традыцыі. На выставе «Горад майстроў» былі прадстаўлены ўнікальныя вырабы ручной работы з саломкі, лазы і іншых прыродных матэрыялаў.
Свята ўпрыгожылі выступленні вакальных і харэаграфічных калектываў раённага Дома культуры, традыцыйныя беларускія гульні, конкурсы і абрады. Асабліва ўражваў абрад пускання вянкоў на ваду, які заўсёды суправаджае купальскую ноч.
Кульмінацыяй мерапрыемства стала вогненнае шоу, пасля якога ў ваду апусцілі палаючае купальскае кола. Завяршылася свята вялікім дружным карагодам вакол купальскага вогнішча.
Свята атрымалася яркім і каларытным. Госці змаглі адпачыць усёй сям’ёй і атрымаць асалоду ад атмасферы.