02
Верас
Тыдзень нулявога траўматызму стартаваў у Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур
На гэтым тыдні ў дзяржаўнай установе культуры змешанага тыпу «Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур» стартаваў Тыдзень нулявога траўматызму — важная ініцыятыва, накіраваная на фарміраванне культуры бяспекі і папярэджанне няшчасных выпадкаў на працоўным месцы. Акцыя праходзіць з 1 па 7 верасня.
Мэта тыдня — не проста пазбегнуць траўмаў, а сфарміраваць устойлівую звычку штодня думаць пра бяспеку. Кіраўніцтва заклікае ўсіх супрацоўнікаў праявіць максімальную ўвагу і актыўнасць.