Тэатральная студыя «Рэга» прадставіла пастаноўку спектакля «Жыццё насуперак» напярэдадні Дня Перамогі

5 мая 2025 года напярэдадні Дня Перамогі Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур і Грамадская дабрачынная яўрэйская арганізацыя «Хэсэд Рахамін» арганізавалі пастаноўку спектакля «Жыццё насуперак» тэатральнай студыі «Рэга», прысвечанага лёсу яўрэйскага народа і трагічным падзеям Халакосту. Рэжысёр-пастаноўшчык спектакля — Генадзь Пшаннікаў.

 

Спектакль, напоўнены глыбокімі эмоцыямі і гістарычнымі фактамі, распавядае пра стойкасць, мужнасць і жаданне жыць насуперак жахам вайны.

 

Пастаноўка выклікала шырокі водгук сярод гледачоў, многія з якіх адзначылі важнасць захавання памяці аб трагічных старонках гісторыі. Арганізатары падкрэслілі, што спектакль — гэта не толькі даніна павагі ахвярам Халакосту, але і напамін аб неабходнасці змагання з любымі праявамі неталерантнасці і нянавісці.