У Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур адбылася прэзентацыя нотных зборнікаў
Сёння ў Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур адбылася прэзентацыя нотных зборнікаў, якія выдаюцца цэнтрам штогод з 2019 года ў рамках рэалізацыі мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі”.
Кіраўнікі харавых калектываў, ансамбляў, клубных устаноў з усёй рэспублікі пазнаёміліся з аўтарамі 4-х новых зборнікаў і пачулі некаторыя творы з прэзентаваных кніг.
– Мерапрыемства прайшло душэўна і на высокай творчай ноце,– адзначылі ўдзельнікі прэзентацыі і гледачы з усіх рэгіёнаў краіны.
Свае зборнікі сёння прадставілі:
🎶 кампазітар Мар’ян Зелянкевіч (г. Віцебск),
🎶 Сяргей Барысюк – мастацкі кіраўнік народнага ансамбля песні і танца “Сузор’е” (г. Брэст),
🎶 Павел Юхновіч – мастацкі кіраўнік заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля “Церніца” (г. Мінск),
🎶старшыня Саюза кампазітараў Беларусі Алена Атрашкевіч (г.Мінск).