24
снеж
У Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур адбылося пасяджэнне экспертнай камісіі па народных мастацкіх рамёства
23 снежня ў Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур прайшло пасяджэнне экспертнай камісіі па народных мастацкіх рамёствах, якая дзейнічае пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.
Камісія разглядала дакументы майстроў народнай творчасці, што прэтэндуюць на прысваенне ганаровага статусу «народны майстар». Сёлета заяўкі падалі 31 майстар з розных рэгіёнаў Беларусі.
Мэта працы камісіі — падтрымка і развіццё традыцыйных рамёстваў, захаванне культурнай спадчыны і прызнанне заслуг майстроў, якія ўносяць значны ўклад у развіццё народнага мастацтва краіны.
