Этнакультурнае аб’яднанне «Беларусь» Паўладарскай вобласці правяло традыцыйнае свята «Купальскія спевы»

Этнакультурнае аб’яднанне «Беларусь» Паўладарскай вобласці напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь правяло традыцыйнае свята «Купальскія спевы», арганізаванае ў рамках летняга фестывалю «Жывем у адной сям’і».

 

Дзень беларускай культуры аб’яднаў удзельнікаў у яркай і душэўнай падзеі, напоўненай цяплом і радасцю. Удзельнікі майстар-класаў плялі вянкі з чэрвеньскіх кветак, удзельнічалі ў агульным карагодзе, які аб’ядноўваў прадстаўнікоў розных народаў, што пражываюць у Паўладарскім Прыіртышы.

 

Падарункам для ўсіх гасцей стала песня «Салаўіная раніца» у выкананні ансамбля «Сябры». Удзельнікі мерапрыемства прадэманстравалі любоў да роднай культуры, імкненне захаваць гістарычную памяць і жаданне жыць у свеце, сагрэтым дабрынёй, сонцам і агульначалавечымі каштоўнасцямі.